У Цэнтры адбыўся спектакль “Віта Белая Крэска”

У Цэнтры адбыўся спектакль “Віта Белая Крэска”

На іншых мовах: pl ru
У Цэнтры адбыўся спектакль “Віта Белая Крэска”

Выхаванцы Місіі сталі ўдзельнікамі захапляльнага лялечнага спектакля, створанага па матывах кнігі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг.

Дзеткі пазнаёміліся з дзяўчынкай Вітай і рознакаляровымі чалавечкамі, даведаліся, хто малюе белыя крэскі на дарогах і запальвае ліхтары ў горадзе. Дзяўчынка Віта навучыла юных гледачоў, як дапамагчы маленькаму хлопчыку перайсці дарогу, па якой нясуцца няўрымслівыя машыны.

Спектакль адбыўся ў рамках праекта “Маленькая бібліятэка” пасольства Швецыі і Шведскага інстытута.

Усе фоты ў альбоме