У Цэнтры святкавалі Унебаўзяцце Марыі

У Цэнтры святкавалі Унебаўзяцце Марыі

У Цэнтры святкавалі Унебаўзяцце Марыі

Традыцыйна, 15 жніўня Касцёл узгадвае як Бог забраў Марыю на неба з целам і душою. Па-народнаму гэтае свята называюць таксама “зельна” – людзі прыходзяць у храмы з плёнамі са сваіх агародаў і дзякуюць Богу за ўраджай.

Мы з дзеткамі таксама адзначылі гэтую ўрачыстасць. Была Імша і аповед пра значэнне і сэнс гэтага свята.

Таксама падчас Літургіі нашыя сёстры Часлава і Малгажата аднавілі свае манаскія абяцанні. Штогод манахіні і манахі ўзгадваюць складзеныя шлюбы чысціні, убоства і паслухмянасці. Нашыя сёстры ў прысутнасці выхаванцаў і супрацоўнікаў Місіі абяцалі заставацца вернымі свайму пакліканню.