Майстар-клас малявання па вадзе ЭБРУ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя правялі супрацоўнікі дабрачыннай арганізацыі “Теплота сердец” у нашай Місіі.
Незвычайная тэхніка малявання мае турэцкае паходжанне. Малюнак выконваецца на паверхні вады адмысловымі фарбамі, пасля чаго пераносіцца на паперу. Кожны ўдзельнік занятку атрымаў магчымасць стварыць па два малюнкі. Працэс выканання сапраўдных шэдэўраў прынёс шмат пазітыўных эмоцый, а вынікі працы апынуліся натхняльнымі для нашых мастакоў