Унікальны спектакль “Міракль аб Уршулі” ў Дзень святога Валянціна

Унікальны спектакль “Міракль аб Уршулі” ў Дзень святога Валянціна

На іншых мовах: ru pl
Унікальны спектакль “Міракль аб Уршулі” ў Дзень святога Валянціна

14 лютага ў бібліятэцы Хрысціянскага Cацыяльнага Цэнтра адбыўся спектакль “Міракль аб Уршулі”. Гледачы перанесліся ў эпоху XVIII стагоддзя. У батлеечным спектаклі князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька вяртаецца з Парыжу ў родны​ Нясвіж. Гаспадыня Нясвіжскага замку Францішка Уршуля Радзівіл арганізуе мужу прыгожую тэатральную сустрэчу.

Удзельнікі імпрэзы чыталі таксама​ фрагменты з лістоў і трактатаў Францішкі, поўныя кахання​ і павагі да мужа.

Акрамя прадстаўлення і гучных​ чытанняў гасцей чакаў святочны торт!​

Шчыра дзякуем батлеечніцы Ганне Ракіцкай і ўсім гасцям!

Усе фоты ў альбоме