Урачыстасць Божага Цела ў Місіі

Урачыстасць Божага Цела ў Місіі

Урачыстасць Божага Цела ў Місіі

4 чэрвеня, ва урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, наведвальнікі Місіі сабраліся разам, каб перажыць свята Эўхарыстыі.

Святую Імшу цэлебраваў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Традыцыйна пасля святой Імшы адбылася ўрачыстая працэсія вакол Місіі.  Асаблівы ўдзел у працэсіі прымалі наймалодшыя наведвальнікі Місіі. Яны неслі атрыбуты з эўхарыстычнай сімволікай і прымалі актыўны ўдзел падчас разважанняў Евангелля каля чатырох алтароў. Дзеці прадставілі кароткія сцэнкі, у якіх распавялі гісторыі святых, якія асаблівым чынам любілі Эўхарыстыю: Антонія, Карла Акуціса, Імэльды і Уршулі Ледухоўскай.