Урачыстасць Першай Камуніі

Урачыстасць Першай Камуніі

На іншых мовах: ru pl en
Урачыстасць Першай Камуніі

18 мая 6 дзетак з нашай супольнасці першы раз у жыцці прынялі Цела Хрыста.

Да гэтага дня яны рыхтаваліся напрацягу двух гадоў, праз наведванне катэхезы і ўдзел у жыцці Місіі. Асаблівым момантам у падрыхтоўцы да прыняцця ў свае сэрцы самага важнага Госця – Езуса Хрыста, быў сакрамэнт споведзі, да якога дзеці прыступілі напярэдадні ўрачыстасці.

Шчыра віншуем малодшых наведвальнікаў Місіі і іх бацькоў. Няхай Езус Эўхарыстычны будзе для іх Скалой, на якой яны пабудуюць сваё жыццё.