13 снежня, ва ўспамін святой Люцыі, панны і мучаніцы, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю Раратняй святой Імшы ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.
Святая Люцыя шануецца ўсімі хрысціянамі. Яна прыняла мучаніцкую смерць у Серакузах на Сіцыліі каля 304 года пасля здзекаў, якімі яе хацелі прымусіць да адрачэння ад веры. Святая Люцыя, імя якой з латыні перакладаецца як “святло”, стала сімвалам перамогі святла над цемрай.