Успамін усіх Памерлых

Успамін усіх Памерлых

На іншых мовах: pl ru
Успамін усіх Памерлых
2 лістапада ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася Святая Імша спалучаная з працэсіяй ва ўспамін усіх памерлых вернікаў. Традыцыйнае малітоўнае шэсце складалася з пяці стацый, на кожнай з якіх удзельнікі супольна маліліся за тых, хто адышоў у вечнасць.
 
Перад Эўхарыстыяй зачытваліся імёны памерлых блізкіх і сяброў наведвальнікаў Місіі.
Нагадваем, што на працягу ўсяго лістапада перад кожнай нядзельнай Імшой (а 11:30) будуць узгадвацца імёны памерлых, за якіх мы будзем маліцца разам. Спісы з імёнамі вашых блізкіх можна прыносіць і пакідаць у закрыстыі.