Распачаўся Адвэнт – час радаснага чакання нараджэння Збаўцы, Езуса Хрыста. Дзеці Місіі наведваюць Рараты, якія адбываюцца кожны панядзелак і сераду. Тэма сёлетняга Адвэнту ў Місіі: Усё стварэнне чакае Цябе, Езу. Заданне для дзяцей на гэты час – зрабіць разам з бацькамі выяву жывёлы і змясціць яе ў стаенцы ў нашай капліцы.
Сардэчна запрашаем далучыцца да гэтай урачыстай падзеі! Стварайце лялечных жывёл разам са сваімі дзеткамі. Гэта цудоўная нагода распавесці яшчэ раз дзеткам пра цуд Божага Нараджэння!