“Вакацыі з Богам” у Нацыянальным мастацкім музеі

“Вакацыі з Богам” у Нацыянальным мастацкім музеі

На іншых мовах: pl en
“Вакацыі з Богам” у Нацыянальным мастацкім музеі

Удзельнікі 2 тура летніка  “Вакацыі з Богам” наведалі Нацыянальны мастацкі музей.  Дзецям вельмі спадабалася музейная  праграма пра таямніцу нараджэння шкла.

З мапаю ў руках дзеці сталі ўдзельнікамі неверагоднай вандроўкі па часе і прасторы. Праз экспанаты музейнай экспазіцыі маленькія ўдзельнікі вандроўкі даведаліся аб гісторыі стварэння шкла. Апроч таго, у межах знаёмства з шклом, выхаванцы Місіі зрабілі ўласнаруч пацерку. Пры гэтым яны выкарыстоўвалі старадаўнія тэхналогіі і сучасныя матэрыялы. Гэта стала не толькі цудоўным завяршэннем вандроўкі, але і памятным падарункам аб ёй.

 

Запрашаем у наступны трэці тур летніка “Вакацыі з Богам”. Даты, праграма і тэлефон для запісу па спасылцы.