Вандроўка ў пошуках міласэрнасці

Вандроўка ў пошуках міласэрнасці

На іншых мовах: en
Вандроўка ў пошуках міласэрнасці

Ці можна падарожнічаць недалёка, але мець шмат уражанняў? Вандроўка нашага летніка “Вакацыі з Богам” у​ Цэнтральны дзіцячы парк пацвердзіла, што побач з намі шмат цікавага і натхняльнага!

У парк​ дзеткі​ паехалі не толькі адпачываць, але і…​ шукаць міласэрнасць. Падчас гульні “Я і мой герой” дзеткам было прапанавана пераўтварыцца ва ўлюбленага героя казкі, фільма або кнігі і распавесці пра яго: які ён па характары, па эмацыйнай афарбоўцы, чым больш за усё ўразіў. Удзельнікі паразмаулялі пра добрыя ўчынкі герояў, вызначылі,​ якімі маральнымі каштоўнасцямі яны кіруюцца, склалі ў сваю “скарбніцу” ўсе самыя лепшыя рысы характару герояў, якія варта у сабе развіваць, абмеркавалі, дзе яны могуць спатрэбіцца цяпер і ў дарослым жыцці. Дзеткі таксама вучыліся ладзіць прэзентацыю:​ пазнаёміліся з этапамі падрыхтоўкі актораў да выступу, змаглі скарыстацца з​ дапамогі касцюмера і грымёра, паўдзельнічалі ў стварэнні фотапартрэтаў сваіх сяброў.​ Праз гульню дзеткі навучыліся шукаць і знаходзіць у героях​ добрае, светлае, чыстае, кіравацца гэтым досведам па жыцці ў рэальных стасунках з людзьмі.