Вечар выцінанкі ў чацвер 13 лютага а 18.00

Вечар выцінанкі ў чацвер 13 лютага а 18.00

На іншых мовах: ru en
Вечар выцінанкі ў чацвер 13 лютага а 18.00

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае дарослых і дзетак на майстар-клас па выцінанцы з народным майстрам Наталляй Сухой.

Сустрэча будзе прысвечана гісторыі і адметнасцям беларускай выцінанкі. Мы разам пагартаем кнігі, аздобленыя выцінанкамі, і творча далучымся да традыцыі. Беларуская выцінанка ўжо ўключна ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА!
Праграма вечара:
• Прэзентацыя кнігі “Робіць Янка выцінанку” з дасціпнымі вершамі Любові Сівуравай;
• Майстар-клас па выцінанцы з вырабам уласнай паштоўкі;
• Загадкі і крыжаванка для дзетак з салодкімі падарункамі.
У гасцей вечара будзе магчымасць задаць пытанні майстру.

Таксама прадугледжаны гарбата і печыва для добрага настрою.

Дата мерапрыемства: 13 лютага 2025 г. Пачатак у 18.00.
Адрас: Мінск, вул. Серафімовіча, 19.