Смерць, а затым Уваскрасенне Хрыста даходліва вучыць нас адной вельмі важнай жыццёвай праўдзе – што Бог заўсёды перамагае, у любых акалічнасцях, перамагае, не гледзячы ні на што.
А разам з Хрыстом заўсёды перамагае кожны, хто моцна верыць у Яго і ўскладае на Яго ўсе свае спадзяванні.
Няхай сёлетняя Урачыстасць Уваскрасення Пана яшчэ раз упэўніць нас у гэтым і, дзякуючы Хрысту, дазволіць дасведчыць перамогі там, дзе, магчыма, цяпер у сваім жыцці мы дасведчваем смерці.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!