Вялікая серада: прыняцце ў міністранты і Крыжовы шлях

Вялікая серада: прыняцце ў міністранты і Крыжовы шлях

На іншых мовах: en
Вялікая серада: прыняцце ў міністранты і Крыжовы шлях

Падчас св. Імшы ў Вялікую сераду адзін з хлопцаў, які наведвае Місію Добрага Самараніна, быў прыняты ў кандыдаты ў міністранты.

У прысутнасці супольнасці Мацвей выразіў сваё жаданне служэння Богу і падзякаваў за міністранскае пакліканне. Прамовіў таксама кандыдацкую прысягу. Напрацягу года кандыдат будзе рыхтавацца да прыняцця ў міністранты. Мацвей атрымаў таксама кандыдацкую стужку. Шчыра віншуем!

Вялікая серада таксама адзначылася набажэнствам Крыжовага шляху ў цікавай форме. Дарога ішла вакол будынка Місіі, а на кожнай стацыі крыж неслі розныя групы ўдзельнікаў, якія складаліся з дзетак, бацькоў, выхавацеляў, кансэкраваных асобаў, супрацоўнікаў Місіі, міністрантаў і нават асобаў іншых канфесій.