Вялікі чацвер у Місіі

Вялікі чацвер у Місіі

На іншых мовах: en
Вялікі чацвер у Місіі

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры напачатку Пасхальнага Трыдуума, у Вялікі чацвер адбылося асвячэнне святочных страваў.

У гэты дзень таксама сустрэліся дзеці, бацькі і супрацоўнікі Місіі.

Дырэктар Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра с. Часлава Навіцкая прамовіла велікодныя пажаданні.

Дзеткі і супрацоўнікі атрымалі падарункі – традыцыйныя стравы, якія маюць сімвалічнае значэнне для хрысціянаў.

Вечарам цэлебравалася літургія Вялікага чацвярга.