Віншаванні с. Чаславы з нагоды Святаў

Віншаванні с. Чаславы з нагоды Святаў

На іншых мовах: pl en
Віншаванні с. Чаславы з нагоды Святаў

Дарагія сябры Місіі Добрага Самараніна!

Шчыра віншую Вас са Святам Божага Нараджэння і надыходзячым Новым 2024 годам!

Кожны з нас сёння ў пошуках міру і адказу на самае хвалюючае пытанне: дзе яго знайсці?

Бэтлеемская Зорка, як і больш за дзве тысячы год таму, паказвае нам дарогу да Езуса! Іншага шляху няма.

Жадаю Вам, каб у чарговы раз святкуючы Раство, вы наноў дасведчылі беcкарыслівай любові Хрыста і неслі Яго супакой!