Новы Год з’яўляецца святам, якое адлічвае час. Новы Год паказвае, што час не стаіць на месцы, а стала імкнецца наперад. А мы, хрысціяне, верым, што час мае свой пачатак і свой канец — таму ён з’яўляецца Божым дарам, якім кожны павінен паспець умела распарадзіцца.
Жадаю, каб у надыходзячым годзе мы як мага менш марнавалі часу. Каб не аддавалі яго толькі на назапашванне зямных мінучых дабротаў, але і прысвячалі яго ўласнаму духоўнаму развіццю — г.зн. збіранню нятленных скарбаў. Каб, калі надыйдзе момант, мы маглі забраць іх з сабой у вечнасць.
З Богам,
a. Аляксандр Шамрыцкі
Капелан Місіі Добрага Самараніна