Віншаванне ад сястры Чаславы з Божым Нараджэннем

Віншаванне ад сястры Чаславы з Божым Нараджэннем

На іншых мовах: ru
Віншаванне ад сястры Чаславы з Божым Нараджэннем

Дарагія бацькі, дзеці, супрацоўнікі і наведвальнікі нашага Цэнтра,

гэта вельмі незвычайнае свята. Хацелася б пажадаць вам любові, дабрыні і цеплыні, а перадусім хачу пажадаць, каб мы былі адно.

У нас у капліцы ёсць выява Маці Божай Грамнічнай на якой ёсць таксама ваўкі. Сёлета, падчас Адвэнту, дзеці заўважалі, што мы дадавалі ў бэтлеемскую стаенку розныя элементы. Апошнім элементам, які мы дадалі, былі авечкі. Нават ваўкі і авечкі могуць быць на адным сене.

Хачу пажадаць, каб у нашых сем’ях мы сабе ўсё ўзаемна прабачылі і былі ўсе адно ў адной стайні.

Хрыстос Нарадзіўся  — Славім Яго
Сястра Часлава