Віншуем айца-марыяніна Юзафа Пятушку з Днём нараджэння!

Віншуем айца-марыяніна Юзафа Пятушку з Днём нараджэння!

На іншых мовах: en
Віншуем айца-марыяніна Юзафа Пятушку з Днём нараджэння!

15 мая ў Місіі Добрага Самараніна сардэчна павіншавалі айца-марыяніна Юзафа Пятушку з Днём нараджэння. Яму споўнілася 92 гады.

Нарадзіўся Юзаф Пятушка 14 мая 1931 года на хутары недалёка ад Росіцы. У 1941 годзе сям’я пераехала ў саму Росіцу, дзе будучы святар прайшоў падрыхтоўку да споведзі і Першай святой Камуніі. У 1957 годзе дыякан Юзаф Пятушка апрануў душпастырскі габіт і да гэта часу застаецца верным дэвізу Кангрэгацыі айцоў-марыянаў – Pro Christo et Ecclesia (за Хрыста і за Касцёл).​ Большую частку свайго святарскага служэння ксёндз Юзаф аддаў Беларусі.

Выхаванцы і супрацоўнікі Місіі сардэчна павіншавалі шаноўнага ксёндза Юзафа, пажадалі моцнага здароўя, шчодрай Божай ласкі і дароў Духа Святога, а таксама шчыра падзякавалі за бязмежную адданасць Касцёлу і любоў да Божага люду.