28 кастрычніка, у свята ствятых Сымона і Юды Тадэвуша, у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры шчыра віншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі. Разам з арцыбіскупам урачыстую святую Імшу цэлебравалі кс. Канстанцін Анашка MIC і кс. Чэслаў Курэчка MIC.
Перад завяршэннем святой Імшы дзеткі, супрацоўнікі і сябры Місіі Добрага Самараніна склалі арцыпастыру свае пажаданні з нагоды дня яго нябеснага заступніка, пажадалі моцнага здароўя і Божых ласкаў на шляху святарскага служэння!
Фота з ўрачыстасці глядзіце ў альбоме “Імяніны арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча-2022“.