Віншуем арцыбіскупа Тадэвуша з імянінамі!

Віншуем арцыбіскупа Тадэвуша з імянінамі!

На іншых мовах: pl ru
Віншуем арцыбіскупа Тадэвуша з імянінамі!

28 кастрычніка, у дзень успаміну святога Юды Тадэвуша, свае Імяніны адзначаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Дзеці, удзельнікі групы «Самаранін» разам з усім калектывам Місіі Добрага Самараніна ад шчырага сэрца павіншавалі дарагога арцыпастыра з гэтым святам. Самыя малодшыя наведвальнікі Місіі падаравалі яму паштоўку, зробленую сваімі рукамі, а таксама ад імя ўсіх прысутных, паабяцалі сваю малітву.