19 сакавіка, ва ўрачыстасць святога Юзафа арцыбіскуп Юзаф Станеўскі завітаў у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, каб раздзяліць радасць сваіх імянінаў з дзеткамі.
Малодшыя наведвальнікі Місіі Добрага Самараніна павіншавалі мітрапаліта спевам, падарылі яму паштоўку, зробленую сваімі рукамі, а таксама за адным сталом з арцыбіскупам адведалі салодкі пачастунак.
Св. Юзаф быў цэсляром і святочны торт у гэтым годзе выглядаў адпаведна.