20 сакавіка ў Дабрачыннай Місіі Добрага Самараніна адбылося свята ў гонар святога Юзафа. Святочная праграма пачалася ў капліцы з канферэнцыі.
Кс. Аляксандр Шамрыцкі МІС звярнуў увагу на прыклад св.Юзафа, які з’яўляецца важным для сучаснага бацькі. Яго бацькоўства выразілася ў тым, што ён сваё жыццё паставіў на службу сям’і – Езусу і Марыі. Бацькоўства – гэта найважнейшая справа ў жыцці мужчыны. Пазітыўны прыклад бацькоўства дае св. Юзаф: памяркоўны, працавіты, клапатлівы, далікатны, любячы і пабожны.
Дзеткі падрыхтавалі для татаў свае віншаванні – спевы, вершы, тэатральныя пастаноўкі і танцы. Выхаванцы падарылі татам паштоўкі.
Глядзіце фотаздымкі ў альбоме “Урачыстасць святога Юзафа-2023”.