Нечаканым сюрпрызам апынуўся шараговы візіт у Місію для арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. Дзеці Цэнтра павіншавалі яго з трэцяй гадавінай уступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага і падарылі партрэт, які самі намалявалі. Сустрэча была сагрэтая шчырай размовай і цукеркамі!
Зычым працоўных поспехаў і моцнага здароўя. Шчыры дзякуй Вам, Экселенцыя, за падтрымку нашага Цэнтра.