У Місіі Добрага Самараніна ў дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства дзеткі і супрацоўнікі павіншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і падзякавалі за ахвярнае, але такое патрэбнае служэнне. У гэты дзень просім для арцыбіскупа Божага благаслаўлення, апекі Дзевы Марыі і заступніцтва ўсіх святых. Шчыра зычым здароўя, Божай дапамогі і благаслаўлення ва ўсіх нялёгкіх справах!
“Ад усяго сэрца дзякуем за час, які Вы нам прысвячаеце, за Вашыя мудрыя парады, за шчыры ўдзел у жыцці кожнага з нас, за чуласць і спагадлівасць, за ўвагу да ўсіх нашых спраў і праблем, за Вашыя веды, за Вашыя малітвы, а галоўнае – за любоў, якой Вы шчыра адорваеце кожнага з нас!”