Віншуем з юбілеем!

Віншуем з юбілеем!

На іншых мовах: en
Віншуем з юбілеем!

16 снежня ў Цэнтры цудоўная нагода для свята! Мы віншуем з Днём Нараджэння паважанага чалавека, плёнам і працай, а таксама шчырай малітвай якой, існуе і квітнее Хрысціянскі сацыяльны Цэнтр. Ад усяго сэрца зычым доўгага жыцця і новых дасягненняў. Прысвячаем Вам, сястра Часлава, цёплыя радкі і шчырыя словы падзякі і захаплення.

Так хутка дні ляцяць, праходзяць!
Жыццё бяжыць хутчэй, далей…
Сягоньня – роўна паўстагоддзя.
Святкуем сёння Юбілей!

Віншуем Вас, сястра Часлава, з этапам важным у жыцці!
На ім правёў Вас Бог ласкава,
Натхняў, падтрымліваў, свяціў.
Год Юбілейны… Адчыняюцца дзверы.
Дзверы надзеі.. І трэба ўвайсці
У гэтыя дзверы з даверам і верай,
Крочыць самой і авечак вясці…
Будзе нялёгка, калі ж было лёгка?
Бог падтрымае, калі ж не трымаў?
Маці Нябесная змоліць палёгку,
Шэпне:”Будзь мужнай, дачушка, трывай!”
Богу падзяку ўзносім мы шчыра
За тое, што зроблена, плёны жыцця.
Зычым Вам радасці, моцы і міра,
Не забываць, што Вы – Бога дзіця!
Гэты год, што вось-вось – Юбілейны
У касцёле і ў Вашым жыцці!
Няхай Ласкі духмяным алеем
Бог загоіць хваробы і раны душы!
Хай на штОдня хапае
Вам алею любові, алею дабра.
І няхай Ваш ліхтар не згасае,
Хай палае святлом на прыход Жаніха!

З Днём Народзінаў! З Юбілеем!
Віншаванні, малітвы – ўсё ў лад!
Паўстагоддзя – то ж толькі палова!
І таму разам усклікнем-СТО ЛЯТ!!!