29 кастрычніка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры шчыра віншавалі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з імянінамі. Разам з арцыбіскупам урачыстую святую Імшу цэлебравалі кс. Андрэй Лысы SChr і кс. Аляксандр Шамрыцкі МІС.
Дзеткі, супрацоўнікі і сябры Місіі Добрага Самараніна пад апекай святой Уршулі Ледухоўскай склалі арцыпастыру свае шчырыя віншаванні з нагоды дня яго нябеснага заступніка, пажадалі моцнага здароўя і Божых ласкаў на шляху святарскага служэння!
“Ваша Эксцэленцыя, ад імя ўсіх супрацоўнікаў, дзетак і бацькоў Місіі выказваем сардэчныя віншаванні з імянінамі! Няхай Усемагутны Бог адорвае Вас благаслаўленнем і моцай Духа Святога! Дзякуем Вам за бясцэнны прыклад Вашага служэння і сведчання веры, а таксама за Вашую падтрымку, адкрытасць і дабрыню!”