Восеньскі вернісаж

Восеньскі вернісаж

На іншых мовах: pl
Восеньскі вернісаж

Хутка ляцяць дзянёчкі восені, але так цудоўна, што можна пакінуць на паперы свае творчыя ўражанні ад восеньскай прыгажосці! Юныя мастакі, якія наведваюць гурток “Малюем з радасцю”, за гэты час стварылі цэлую восеньскую панараму.

Спачатку віталіся з восенню, потым захапляліся яе дарамі, дзівіліся яркаму жывапісу восеньскай палітры. А потым шукалі хараство ў дажджлівым надвор’і разам з прыгожымі парасонамі. Рамантычны настрой дапоўнілі сімпатычныя кубачкі гарачай гарбаты, якую так прыемна ў халады спажываць у сямейным коле… І сустрэча з катом, які так утульна муркоча пад шум ветра… У першы дзень халоднага лістапада так радасна марыць пра светлыя душы шматлікіх святых у небе… Колькі прыгажосці можна знайсці вакол, у нашым разнастайным свеце, створаным Богам! Усе гэтыя творчыя і духоўныя пошукі нашых дзетак адлюстраваліся ў сёлетнім “Восеньскім вернісажы”. Дзякуем Богу-Створцу за прыгожую восень!

Чытайце пра ўсе гурткі ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.