Восьмы дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Восьмы дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Восьмы дзень навэнны да святой Уршулі Ледухоўскай

Ці можа нейкая праца прынізіць нас? Якая праца лічыцца ўзнёслай? Пра што трэба памятаць, калі працуеш?

ДУМКА святой Уршулі:

Перад Богам няма нізкай або ўзнёслай працы, як гэта ёсць у чалавечым разуменні. Узнёслаю з’яўляецца кожная праца, выкананая для Бога, у чыстай інтэнцыі, з любові да Яго.

ЗАДАННЕ:​

Памятай, калі робіш любую працу: важным з’ яўляецца не тое, што ты робіш, а як ты робіш. Самаю ўзнёслаю будзе тая праца, якая будзе выкананая з найвялікшай любоўю!

НАВЭННА да святой Уршулі Ледухоўскай:

О Езу, Твайму Сэрцу даручаю…(назваць інтэнцыю)

Узглянь і ўчыні тое, што падкажа Табе Тваё Сэрца. Дазволь Твайму Сэрцу дзейнічаць. О Езу, я разлічваю на Цябе, давяраю Табе, цалкам Табе аддаюся. У Табе я ўпэўнены. О Сэрца, поўнае любові, давяраю Табе без рэшты, бо сам з сябе я схільны да ўсялякага зла, але ва ўсім спадзяюся на Тваю дабрыню. Амэн.

Дзеля заслугаў нашага Пана Езуса Хрыста прымі, о Божа, малітвы, якія ўзносяцца да Цябе праз заступніцтва святой Уршулі Ледухоўскай, вернай паслядоўніцы дабрадзенасцяў Найсвяцейшага Сэрца Твайго Сына, і ўдзялі нам ласкі, якой з даверам просім. Амэн.

Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуся над намі!

Святая Уршуля, маліся за нас!