З 13 па 15 сакавіка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбыліся вялікапосныя рэкалекцыі.
Духоўныя практыкаванні праводзіў а. Віталь Даніловіч MIC. Удзельнікі рэкалекцый кожны дзень мелі магчымасць пачуць адмысловую навуку, якая спрыяла вялікапосныму навяртанню, а таксама паглыбіць свае адносіны з Богам праз сакрамэнт споведзі, удзел у Эўхарыстыі і асабістую малітву ў цішыні перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.
Шчыра дзякуем а. Віталю за гэты час!