Вялікая субота і хрост дзіцяці

Вялікая субота і хрост дзіцяці

На іншых мовах: en
Вялікая субота і хрост дзіцяці

У Вялікую суботу вернікі прабываюць каля гробу Пана, разважаючы пра муку і смерць Збаўцы, а асабліва пра Яго сыход у адхлань. У шчырым посце і гарачай малітве вернікі чакаюць Уваскрасення Збаўцы.

У гэты дзень шматлікія вернікі наведалі капліцу Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра, каб адараваць Езуса ў Эўхарыстыі каля гробу Пана, а таксама прынеслі з сабой стравы, каб благаславіць іх на велікодны стол.

Вялікая субота — гэта дзень падрыхтоўкі да святкавання, калі гатуюцца і благаслаўляюцца традыцыйныя велікодныя стравы. Фарбаванне яек і прыгожае складанне кошычкаў з ежай для пасвячэння – цэлае мастацтва, што займае ў нашых гаспадыняў шмат часу і прыносіць вялікую радасць дзецям.

Асвячоная ў гэты дзень вада з’яўляецца знакам збаўчай рэчаіснасці, перадусім у сакрамэнце святога хросту. Хрост і аднаўленне хросных абяцанняў займаюць пачэснае месца ў літургіі, бо гэты сакрамэнт уключае нас у збаўчую таямніцу Хрыста.

У гэты асаблівы дзень у нашай капліцы адбылося ўдзяленне сакрамэнту хросту маленькаму Юрыю. Гэта вялікая радасць для сям’і Клачковых, а таксама для ўсіх прысутных і ўсяго Хрыстовага Касцёла. Усе шчыра ўсміхаліся і шчасліва паглядалі на новае дзіця Божае.

Усе фота глядзіце ў альбоме “Вялікая субота”.