Выхаванцы летніка прадставілі  прэм’еру спектакля “Прыгоды святога Язэпа ў Егіпце”

Выхаванцы летніка прадставілі прэм’еру спектакля “Прыгоды святога Язэпа ў Егіпце”

На іншых мовах: ru pl en
Выхаванцы летніка прадставілі  прэм’еру спектакля “Прыгоды святога Язэпа ў Егіпце”

У летніку адбыўся спектакль “Прыгоды святога Язэпа ў Егіпце” з удзелам юных актораў. Падрыхтоўка да прэм’еры складалася з біблейскіх сустрэч-разважанняў, спеваў, майстар-класаў па акторскім майстэрстве і сцэнічнай мове. Плённая супраца выхавацеляў і дзетак далі цудоўны вынік!

Акторка Алена Баярава, якая выступіла ў летніку педагогам, сцэнарыстам і рэжысёрам,​ сказала пасля прэм’еры: “Вельмі павучальная гісторыя адбываецца ў спектаклі “Прыгоды святога Язэпа ў Егіпце”. У ім разпавядаецца аб тым, што​ нам бывае цяжка паразумецца з нашымі роднымі! Як часта мы крыўдзімся, крыўдзім, робім балюча. Як цяжка бывае дараваць, жыць не эмоцыямі, а мудрасцю”.

Педагог музыкі Ларыса Царова, адказная за музычнае афармленне спектакля, дадала: “Спектакль ілюструе галоўную праграму нашага летніка. На прыкладзе гісторыі Язэпа мы штодня разважалі, як Бог дзейнічаў у жыцці самога Язэпа і яго сям’і, як праз шматлікія выпрабаванні вучыў Свой народ перамагаць гнеў, зайздрасць і крыўду. Гісторыя Язэпа дапамагла нам зразумець, якія цудоўныя перамогі можа асягнуць у чалавеку Божая Любоў”.

Прэм’еру спектакля і завяршэнне першай змены летніка дзеткі адзначылі вялікім прыгожым тортам!

Усе фотаздымкі з тэатральнай прэм’ еры глядзіце ў альбоме.

Далучайцеся! У ліпені працягваецца летнік “Вакацыі з Богам!”.