Як мы адсвяткавалі запусты

Як мы адсвяткавалі запусты

На іншых мовах: ru
Як мы адсвяткавалі запусты

У чацвер, 28 — га лютага, цэлы вечар актавая зала нашага Цэнтра гудзела. Урачыстым карнавалам мы адзначалі запусты і рыхтаваліся да надыходу Вялікага Посту. У конкурсах і супольных танцах удзельнічалі нашы выхаванцы разам з бацькамі і супрацоўнікамі Цэнтра. Усе сем’і падрыхтавалі касцюмы, а некаторыя нават выступілі са сваімі нумарамі падчас забавы.

Пасля карнавалу ўсе ўдзельнікі частаваліся традыцыйнымі пончыкамі. Усім шчыра дзякуем за прысутнасць і супольна праведзены час!

Здымкі: Юрый Сідун