3 красавіка 2024 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адкрыецца экспазіцыя прысвечаная велічным постацям беларускага Касцёла.
На выставе “З Богам для Беларусі (пра ахвярнае служэнне святароў у першай палове ХХ ст.)” у цэнтры ўвагі будуць такія асобы, як Адам Станкевіч, Казімір Сваяк (Стаповіч), Андрэй Зязюля (Астрамовіч), Чэслаў Сіповіч, Язэп Германовіч і многія іншыя. Таксама ў экспазіцыйнай прасторы згадаюцца і некаторыя святары іншых хрысціянскіх канфесій.
Шматлікія рарытэты на выставе сведчаць, у якіх умовах праводзілі сваё няпростае служэнне тыя, хто прысвяціў сябе Богу і Айчыне. Як адзначаў у сваім вершы святар Андрэй Зязюля (Аляксандр Астрамовіч):
І хоць мой пуць
шыпчыннікі укрылі
І цернь калючы чуць
пад кволаю нагой,
Усё ж дух мой ўздымаецца
на крыллі
І рвецца ў даль усцяж
да Ідэі святой.
Адкрыццё выставы адбудзецца 3 красавіка. Пачатак мерапрыемства а 18.00. Запрашаем усіх ахвотных. Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.