З псіхолагам аб патрэбах, жаданнях і рэсурсах

З псіхолагам аб патрэбах, жаданнях і рэсурсах

На іншых мовах: ru en
З псіхолагам аб патрэбах, жаданнях і рэсурсах

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры для ўдзельнікаў суполкі “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба адбылася сустрэча з клінічным псіхолагам і нейрапсіхолагам Алай Шчацінінай. Гутарка была пра запатрабаванні, жаданні і іх рэалізацыю.

Ала Шчацініна мае вялікі досвед працы з інвалідамі: валанцёр, псіхолаг у інтэрнаце для людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця, псіхолаг у псіхіятрычным шпіталі, дзе працавала з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, а сёння – прыватны прадпрымальнік і выкладчык ва ўніверсітэце.

“Такія сустрэчы – гэта ўзаемаабмен. Я дзялюся досведам і ведамі, камунікую, дапамагаю людзям пазнаваць сябе. А ў адказ я атрымліваю энергію, радасць, цеплыню ад знаёмства і зносін з цікавымі людзьмі”, – распавяла нам Ала Шчацініна.

“Сёння сабралася вялікая група, і было вельмі шмат энергіі. Я адчувала іх цікавасць, уважлівасць, шчырасць і адкрытасць пачуццяў і эмоцый, – на простыя пытанні хлопцы адказвалі глыбока, былі ўключаны ў дыялог. Мы разбіралі тэму пра патрэбы, жаданні і іх рэалізацыю. Мы казалі пра тое, што ўсё пачынаецца з жаданняў, а за кожным жаданнем стаіць запатрабаванне ў чымсьці.

Мы пагаварылі пра “піраміду Маслоу”, пра тое якія ёсць запатрабаванні: базавыя патрэбы, бяспека, сацыяльныя, эстэтычныя, а затым духоўныя патрэбы. І што трэба для таго, каб рэалізоўваць запатрабаванні і жаданні”.

“Зразумела, што патрэбны рэсурсы вонкавыя і ўнутраныя, яшчэ важна ўсведамляць, разумець і прымаць сябе, свае эмоцыі і адчуванні, умець зазямляцца і абапірацца на сябе і на навакольны свет, з усвядомленымі жаданнямі,– кажа спадарыня Ала. – Ісці да мэт з задавальненнем і з радасцю ад пражывання жыцця ў “тут і цяпер”, ад зносін і падзелу задавальнення з іншымі. Таксама важна навучыцца ставіць рэальныя мэты, умець планаваць і ісці да рэалізацыі сваім тэмпам, маленькімі крокамі, прымаючы свае памылкі і няўдачы, бо гэта таксама досвед, які важна шанаваць і на яго абапірацца”.

“Удзельнікі групы падтрымлівалі іншых і знаходзілі падтрымку для сябе, змаглі пагаварыць пра рэалізацыю, патрэбы, жаданні, рэсурсы знешнія і ўнутраныя, на якія можна абаперціся, рухаючыся па шляху сваёй рэалізацыі, а таксама змаглі падзяліцца рознымі думкамі, перажываннямі, адчуваннямі, пачуццямі.
У групе адчувалася атмасфера даверу, узаемападтрымкі, павагі і радасці. Многія адкрыта гаварылі пра сябе, выказвалі сваё меркаванне, але яшчэ і слухалі іншых без асуджэння”.

“Галоўнае, што ўдалося атрымаць на нашай сустрэчы – пачуццё агульнасці, патрэбнасці і разуменне, што ты не самотны, ёсць людзі, якія падзяляюць з табой твае інтарэсы, зразумеюць і прымуць цябе ў любым стане, і нават калі ты стаміўся і ў цябе няма сіл, дапамогуць табе знайсці твае рэсурсы і ўсвядоміць свае жаданні. У людзей, якія сёння сабраліся, шмат пазітыўнай энергіі, эмоцый, інтарэсаў і жаданняў шмат зрабіць для сябе, іншых і свету. З майго боку важна было даць кірунак гэтай энергіі, “падсвятліць” іх магчымасці, здольнасці і рэсурсы. Я думаю, што ў гэтай групы перспектывы развіцця вельмі добрыя і абнадзейлівыя. Усё атрымаецца. Я ў іх веру!”

Для арганізацыі такіх мерапрыемстваў, творчых сустрэч і майстар-класаў мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X