Заняткі па кнізе “Маё сэрца скача ды смяецца”

Заняткі па кнізе “Маё сэрца скача ды смяецца”

На іншых мовах: pl en
Заняткі па кнізе “Маё сэрца скача ды смяецца”

У бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыліся чытанні новай кнігі “Маё сэрца скача ды смяецца” шведскай пісьменніцы Роўз Лагеркранц. Гэта кніга пра дзяўчынку Дзюнэ, якая ніколі не пераставала спадзявацца і верыць, нават калі ўсё здавалася безнадзейным…

Дзюнэ трапляе ў складаныя жыццёвыя абставіны: найлепшая сяброўка пераехала ў іншы горад, у школе над ёй насмяхаюцца аднакласніцы, настаўніца і тата беспадстаўна злуюцца… Здаецца, увесь свет настроены супраць яе. Дзюнэ хаваецца ад усіх і не хоча бачыць нават тату. Гэта вельмі актуальная гісторыя, якая на прыкладзе Дзюнэ паказвае, як перажыць адзіноцтва і рэагаваць на праблемы. Гераіня кнігі вельмі проста расказвае пра свае перажыванні. Кніга дазваляе абмеркаваць магчымыя сітуацыі, а яшчэ паказвае, як заставацца аптымістам, цаніць сяброўства, дараваць іншым і радавацца простым рэчам.

Чытайце таксама, як у бібліятэцы адбыліся:

Заняткі па кнізе “Скарына дзеткам”

Тэатралізаваныя чытанні па кнізе “Фанечка. Мандарынавая гісторыя”

Заняткі па кнігах “Ева намалявала Коніка” і​ “Ева намалявала Цмока”

Запрашаем на заняткі ў нашу бібліятэку!

Дадатковая інфармацыя і запіс:
+375 17 343-99-17;
+375 44 770 09 01 –​ Рэцэпцыя
samaranin16@gmail.com

Для арганізацыі заняткаў, а таксама для папаўнення бібліятэкі новымі кнігамі мы будзем удзячныя за дабравольныя ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X