Пачынаем запіс на летнія праграмы для дзяцей і падлеткаў “Вакацыі з Богам-2025”.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
+375 (17) 343-99-17
+375 (44) 770 09 01
6-11 год – праграма “Падарожжа па старонках Бібліі”
Калі:
02.06-13.06
16.06-27.06
07.07-18.07
• “Вывучаем Біблію разам”: знаёмства з героямі, штодзённыя сумесныя вандроўкі па старонках
Бібліі;
• Творчыя майстэрні: музычныя заняткі, майстар-класы, квэсты;
• Пазнавальныя экскурсіі і вандроўкі.
Экалагічныя майстэрні для дзяцей 7-11 год
Калі: 21.07-01.08
Экалагічныя майстэрні для дзяцей – гэта выдатны сродак навучыць дзяцей любіць Божы свет, ашчадна
карыстацца яго рэсурсамі. А таксама заняткі ў нашай майстэрні дапамогуць дзецям:
– палепшыць свае веды пра экалогію;
– паспрабаваць сябе ў ролі даследчыкаў і навукоўцаў
– развіць свой творчы патэнцыял.
На працягу двух тыдняў дзеці атрымаюць новы цікавы досвед і паглыбяць свае веды праз сумесныя навуковыя
праекты, эксперыменты, гульні, квэсты і паходы.
11-15 год – праграма “Пілігрым – чалавек творчы”
Калі: 18.08-29.08
– Заняткі духоўнага зместу;
– Знаёмства з хрысціянскай традыцыяй пілігрымак;
– Вывучэнне найбольш вядомых маршрутаў пілігрымак сучаснай Беларусі і па-за яе межамі;
– Спазнанне шляхоў удасканалення асобы пілігрыма: пілігрым моліцца, падтрымлівае бліжняга,
ахвяруе і радуецца, пілігрым спявае, захапляецца прыгажосцю свету і дзеліцца гэтым праз
творчасць (мастацтва, літаратура), пілігрым дбае пра бадзёрасць і здароўе, дзякуе і
дабраслаўляе;
– Пілігрымкі.