2 лютага Капліца ў гонар Ахвяравання Пана (Маці Божай Грамнічнай) адзначае сваё парафіяльнае свята.
Сардэчна запрашаем на Святую Імшу ў 12:00 у будынку Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19 (ст.м. «Пралетарская»).
Кантакты:
+375 17 343-99-17 (Рэцэпцыя)
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com
Свята Ахвяравання Пана традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету.
У свята Ахвяравання на пачатку святой Імшы адбываюцца працэсіі са свечкамі. Свечка — сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам. А на Грамніцы свечка таксама сімвалізуе Марыю, пакорную слугу Пана, поўную ласкі, у душы якой заўсёды гарэла святло веры, надзеі і любові.