Запрашаем на Рараты

Запрашаем на Рараты

На іншых мовах: pl en
Запрашаем на Рараты

Распачынаецца Адвэнт – час падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння.​ У гэтым часе вельмі важным з’яўляецца ўдзел у адмысловых набажэнствах – Раратах.​ Гэта незвычайныя​ службы са свечкамі, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю. А сваю назву Імшы атрымалі ад першага радка песні на латыні, якая спяваецца на ўваход святара: “Rorate coeli desuper” (“Дайце, нябёсы, росы з вышыняў”).​ ​ ​

У нашай Місіі раратнія Імшы на працягу Адвэнту будуць адбывацца два разы на тыдзень:

панядзелак у 9:00​​​​​​​​​​​​​​
серада​ ў 17:00

​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​Вельмі просім не спазняцца і за 5 хвілін да пачатку Раратаў быць на месцы з загадзя падрыхтаванымі ліхтарыкамі.​