1 чэрвеня ў Будславе адбудзецца святкаванне Сусветнага Дня Дзіцяці, якое ў гэтым годзе спалучана з штогадовым спатканнем першакамунійных дзяцей.
Запрашаюцца дзеці з усіх дыяцэзій.
Рэгістрацыя трывае да 15 мая!
Праграма мерапрыемства
- 10:00 – рэгістрацыя
- 11:00 – вітальнае слова
- 11:15 – Св. Імша
- 12:30 – гісторыя будслаўскай святыні
- 13:00 – абед
- 13:45 – катэхетычна-забаўляльная праграма
– майстар-класы для дзяцей з асаблівасцямі
- 15:00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
– благаслаўленне Мітрапаліта
Для ўдзелу ў свяце парафіяльнай групай трэба абавязкова зарэгістравацца тут: Рэгістрацыя парафіяльнай групы.
Каб усе дзеткі маглі ўзяць актыўны ўдзел у святой Імшы, калі ласка, развучыце з імі наступныя песні (ноты і тэксты будуць дададзеныя пазней на сайт samaranin.by:
- Гімн “Гэта мы” (тэкст гімну Сусветнага Дня Дзіцяці), паслухаць аўдыё
- Ты ведаеш сэрца маё
- Праўдзівая хвала
- Наш Пан Хлеб нябесны
- Пан мой ідзе
- Праслаўляю з верай
- Слава Табе, Божа
- Малітва за Беларусь
- Божа мой, гэта Ты.