Запрашаем на адвэнтавыя рэкалекцыі Дата: 12 December 2022 17–18 снежня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудуцца рэкалекцыі з удзелам ксяндза Андрэя Лысага SChr. План рэкалекцый: 17 снежня (субота) 15.00 – Пачатак рэкалекцый. Вяночак да Божай Міласэрнасці. 15.15 – Канферэнцыя. 16.00 – Адарацыя, споведзь. 17.00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем. 18 снежня (нядзеля) 12.00 – Святая Імша з рэкалекцыйным навучаннем. Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Каб больш даведацца пра кс. Андрэя Лысага SChr, паглядзіце размову з ім на Радыё Марыя.