4 верасня (нядзеля) адбудзецца ІІ Фестываль хрысціянскай культуры “Адна культура – адно багацце”!
Месца правядзення:
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св.Роха) на Залатой Горцы, пр-т Незалежнасці, 44 а, г. Мінск
Тэма – Сакральная архітэктура
Праграма:
- 11.00 – кірмаш
- 12.30 – Святая Імша (на палявым алтары)
- 14.00 – культурная праграма/праграма для дзетак
Праграма (выступ 15-20 хвілін)
– кс. канонік Уладыслаў Завальнюк. Прэзентацыя кнігі “Залатая горка”
– сп. Аляксей Яроменка, архітэктар. “Архітэктурныя стылі ў сакральнай будове на нашых землях”
– кс. маг.-ліц. Павел Эйсмант. “Развіццё адукацыі пры кляштарах і касцёлах. Школы, калегіі, семінарыі”
– сп. Тадэвуш Стружэцкі. “Беларускія арганы”
– сп. Станіслаў Янчарскі. “Гісторыя і сучаснасць. Актуальны стан сакральнай архітэктуры”
- Хор “Голас Душы”
- Фотавыстава “Касцёлы Беларусі” сп. Станіслава Янчарскага
- 17.00 – арганны канцэрт “Гукі барока” (у касцёле)
Шчыра запрашаем!