Запрашаем на лекцыю​ “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XVI–XVIІІ​ стст.)”

Запрашаем на лекцыю​ “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XVI–XVIІІ​ стст.)”

Запрашаем на лекцыю​ “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XVI–XVIІІ​ стст.)”

Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на лекцыю, якая пазнаёміць з найбольш важнымі падзеямі гісторыі хрысціянства ў XVI–XVIІІ стст. на беларускіх землях.

На лекцыі можна будзе:

  • пазнаёміцца са шматлікімі помнікамі гісторыі і культуры беларускага хрысціянства;
  • адкрыць для сябе асаблівасці розных канфесій;
  • убачыць рэдкія архіўныя здымкі і артэфакты.

Прапануецца аўтарскае бачанне гістарычных працэсаў развіцця хрысціянскіх канфесій на нашых землях. Прадугледжаны віктарыны, цікавыя пытанні і заданні, а таксама падарункі.

Лектар: навуковы супрацоўнік​ Павел Каралёў.

Лекцыя № 3 “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XVI–XVIІІ​ стст.)”​ адбудзецца 28 сакавіка (аўторак) у 18:15.

Адрас:​ Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск

Уваход вольны. Будзем удзячныя за ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X

Чытайце на нашым сайце, як адбыліся​ першая лекцыя​ “Пачатак хрысціянства на беларускіх землях (IX–XIII стагоддзі)”​ і другая лекцыя​ “Гісторыя хрысціянства на беларускіх землях (XІІІ–XVI стст.)”.