Малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць” – гэта фестываль духоўных спеваў, дыялог любові, праслаўлення і падзякі Пану Богу. Малітоўныя спевы, якія выконваюць дзеткі, гучаць асабліва пранікнёна і кранаюць душу.
Дата: 15 красавіка 2023 г.
Час: 11.00–15.00
Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск
Умовы ўдзелу:
1. Удзел могуць прыняць адзін чалавек або група да дваццаці чалавек.
2. Узрост удзельнікаў: 4–16 гадоў.
3. Падрыхтаваць адзін або два спевы. Папярэдне просім узгадніць спевы з арганізатарамі па электроннай пошце samaranin16@gmail.com, каб спевы не паўтараліся.
4. Даслаць звесткі пра ўдзельнікаў (імя адказнага, парафія, тэлефон) на электронную пошту samaranin16@gmail.com да 20 сакавіка 2022 г.
5. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Прыезд за кошт удзельнікаў.
Узгадайце, як цудоўна было ў 2022 годзе!
Шчыра запрашаем!
Будзем удзячныя за падтрымку і дабравольныя ахвяраванні.
Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X