Распачынаецца Адвэнт – час падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння
У гэтым часе вельмі важным з’яўляецца ўдзел у адмысловых набажэнствах – Раратах. У нашай Місіі раратнія Імшы на працягу Адвэнту будуць адбывацца два разы на тыдзень:
Вельмі просім не спазняцца і за 5 хвілін да пачатку Раратаў быць на месцы з загадзя падрыхтаванымі ліхтарыкамі.
Што такое Рараты?
У перыяд Адвэнту, часу падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, адбываюцца незвычайныя святыя імшы – Рараты. Гэта адмысловыя службы са свечкамі, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю. А сваю назву імшы атрымалі ад першага радка песні на латыні, якая спяваецца на ўваход святара: «Rorate coeli desuper» – «Крапеце, нябёсы, згары».
Адвэнтавыя дэкарацыі
У нашай капліцы створаны адвэнтавыя дэкарацыі, якія маюць адмысловую сімволіку.
Чатыры свечкі – чатыры тыдні чакання Божага Нараджэння. Спачатку запальваецца толькі адна з чатырох свечак у калядным вянку. Але з кожным тыднем святла становіцца болей. Першая свечка з’яўляецца свечкаю супакою, другая сімвалізуе веру, трэцяя – любоў, а чацвёртая – надзею. Элементы вянка таксама маюць сімвалічнае значэнне. Сэнс асобных частак наступны: зялёныя галінкі – гэта жыццё, надзея; свечкі – гэта святло, Езус Хрыстус; круглая форма вянка сімвалізуе вечнае жыццё.
Вялікая белая раратняя свечка з’яўляецца сімвалам Марыі як ранішняй зоркі збаўлення. Постаць Марыі Беззаганнай, якая чакае Збавіцеля, узвышаецца над усім Адвэнтам.
Пустыя яселькі падрыхтаваны да нараджэння маленькага Езуса, а пад імі – кошычак з пер’ем.
Збіраем добрыя ўчынкі
Дзеткам і дарослым прапануем цудоўны адвэнтавы звычай – збіранне добрых учынкаў. З гэтага часу штодня кожны падчас малітвы робіць рахунак сумлення і за ўсякі добры ўчынак кладзе адну пярынку ў яслі. Гэта будзе дарам для Божага Дзіцятка на ўспамін Яго нараджэння. Так, як бацькі, чакаючы нараджэння дзіцяці, павінны падрыхтаваць сябе і дом да з’яўлення новага члена сям’і, так і мы ў Адвэнце павінны аднавіць нашыя сэрцы і “ўпрыгожыць” добрымі ўчынкамі.
Да сустрэчы!