У гэтым годзе рараты ў Сацыяльным Цэнтры будуць адбывацца два разы на тыдзень:
Заахвочваем рабіць ліхтарыкі супольна і прыходзіць ўсёй сям’ёй.
Даведка:
Адвэнт – гэта асаблівы час для хрысціян. Слова Адвэнт паходзіць ад лацінскай мовы «adventus», што азначае прыйсце. Для старажытных рымлян гэтае слова азначала афіцыйны прыход Цэзара. Для хрысціян гэта радасны час падрыхтоўкі да прыходу Пана. Чаканне прыходу Езуса Хрыста павінна прыносіць радасць. Такім чынам, Адвэнт – гэта не столькі час пакуты, колькі хутчэй час пабожнага і радаснага чакання.
Божае слова ў Адвэнце заахвочвае да навяртання падкрэсліваючы надыходзячы канец часу і канчатковае прыйсце Божага Валадарства. У той жа час Касцёл нагадвае нам пра надзею, якая звязана з «парузіяй», гэта значыць другім прыходам Хрыста.
Найбольш характэрны адвэнтовы звычай – Рараты. Гэтая назва бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў») якая спяваецца ў перыяд Адвэнту на пачатку раратняй Імшы. Рараты звычайна ладзяць раніцой, на ўсходзе сонца. Вернікі, часта ў цемры,пранятай толькі ззяннем свечак, разам з Марыяй чакаюць на выратаванне, якое прынесла свету нараджэнне Збаўцы.
У некаторых мясцовасцях на раратняй Імшы ў пачатку літургічнай працэсіі да алтара ідуць дзеці з ліхтарамі ў руках. Святая Імша пачынаецца з выключэння святла, цемру храма рассейваюць свечкі і ліхтары. Толькі пры спеве «Хвала на вышынях Богу» запальваюцца ўсе агні ў храме.
Таксама існуе звычай запальваць спецыяльную ўпрыгожаную свечку, т.зв. “раратку”. Яна сімвалізуе Марыю, якая на досвітку абвяшчае прыход поўнага святла – Хрыста. Яшчэ адзін звычай – гэта вянок з чатырма свечкамі пры алтары. Ён азначае чатыры нядзелі Адвэнту. Па меры праходжання тыдняў Адвэнту запальваецца адпаведная колькасць свечак. Свечкі і ліхтарыкі ў раратняй літургіі азначаюць чуванне, пра якое нагадваюць нам евангельскія прытчы, у тым ліку прытча аб мудрых і неразумных паннах. Святло таксама з’яўляецца выразам радасці ад прыходу Хрыста.