Ілля спецыялізуюецца на дапамозе дзецям ад 6 мес. да 5 год і іх бацькам. Працуе з дзецьмі, якія развіваюцца адпаведна ўзросту і тымі, якія маюць асаблівасці ў развіцці. Выкарыстоўвае метады гульнятэрапіі, нейрапсіхалогіі і экзістэнцыяльнай псіхатэрапіі. Працаваў у Цэнтры ранняга ўмяшання, доме-інтэрнаце для дзецей з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця.
Змест: Чаму дзіця змяняецца на працягу жыцця і што з гэтым можна зрабіць?
Каму можа быць цікава: бацькам, якія маюць малых дзяцей.
На лекцыі вы даведаецеся:
– Змены у галаўным мозгу падчас узроставых крызісаў.
– Нейрапластычнасць мозгу, чаму дзеці так добра вучацца ў раннім узросце.
– Пра натуральнае развіццё.
– Чаму праблемы ў раннім дзяцінстве дадуць пра сябе ведаць у школьным перыядзе?
– Як гэтыя веды выкарыстоўваць пры выхаванні дзяцей.
Час: 1.5 гадзіны
Змест: Псіхалагічная траўма, што гэта і як жыць пасля траўматычных падзей? Якія веды псіхатэрапіі дапамагаюць?
Каму можа быць цікава: Тым, хто сутыкнуўся з гвалтам і агрэсіяй у свой бок, альбо ў бок сваіх блізкіх
На лекцыі вы даведаецеся:
– Што такое псіхалагічная траўма, паказчыкі траўмы.
– Як працуе псіхіка, як уплывае на чалвека траўматычны вопыт.
– Як можна самастойна сабе дапамагчы, прыёмы і тэхнікі самадапамогі.
– Што можна зрабіць для блізкіх людзей, якія перажываюць траўму.
– Калі неабходна дапамога псіхатэрапеўта.
Час: 1.5 гадзіны
Прыходзьце самі і запрашайце сваіх сяброў!