Запрашаем на сустрэчу са складальнікамі кнігі пра кардынала Казіміра Свёнтка

Запрашаем на сустрэчу са складальнікамі кнігі пра кардынала Казіміра Свёнтка

Запрашаем на сустрэчу са складальнікамі кнігі пра кардынала Казіміра Свёнтка

5 сакавіка (нядзеля) адбудзецца сустрэча са складальнікамі кнігі “Мяне заўсёды ратавала вера…”, якая выйшла ў свет у выдавецтве “Про Хрысто”.

Гэта кніга ўспамінаў пра незвычайную асобу першага ў гісторыі Каталіцкага Касцёла сучаснай Беларусі кардынала Казіміра Свёнтка, кніга-сведчанне тых, хто добра ведаў кардынала, хто з ім працаваў, хто меў шчасце з ім кантактаваць і быць сведкам яго жывой непахіснай веры, яго адданасці Хрысту і Касцёлу.

Сустрэча арганізавана да Дня святога Казіміра, які Каталіцкі Касцёл адзначае 4 сакавіка. Успамін святога Казіміра з’яўляецца нагодай, каб яшчэ раз узнесці Богу падзяку за вялікага пастыра, які стаў неацэнным дарам для ўсяго Касцёла.

Сустрэча адбудзецца пасля святой Імшы:

  • 12.00 – святая Імша
  • 13.00 – Песні жальбы з велікапосным навучаннем
  • 13.30 – сустрэча са складальнікамі кнігі “Мяне заўсёды ратавала вера…”

Шчыра запрашаем!