Запрашаем на творчую сустрэчу “Аксана Аракчэева збірае сяброў!”

Запрашаем на творчую сустрэчу “Аксана Аракчэева збірае сяброў!”

На іншых мовах: ru pl
Запрашаем на творчую сустрэчу “Аксана Аракчэева збірае сяброў!”

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай Аксанай Аракчэевай!

Топ-5​ цікавых​ фактаў​ пра Аксану Аракчэеву:

1.​ Не ведае, што такое сумны настрой. Яна сама і яе творы​ напоўнены сонцам і радасцю.​
2. Аформіла больш за​ 60 кніг,​ пазнавальных​ і любімых​ дзеткамі: “Прыгоды мышкі Пік-Пік” Людмілы Рублеўскай,” “Брык і Шуся” Таццяны Сівец, ”Мяне завуць Лахнеска” Алены Масла, “Сад з матылькамі” Тамары Бунта, “Закаханы трэцякласнік” Уладзіміра Ліпскага, “Таямніцы нашага садка” Васіля Дранько-Майсюка і інш.​
3. Напісала​ больш за​ сто​ жывапісных партрэтаў (Францыска Скарыны, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы, Тадэвуша Кандрусевіча і інш.)
4.​ Стварыла​ кнігі пра свайго любімага сабачку, дзе​ выступае​ мастачкай і пісьменніцай адначасова: “Фанечка” (2020) і​ “Фанечка: мандарынавая гісторыя” (2021).​
5. З’яўляецца​ дачкой і паслядоўніцай Барыса Аракчэева,​ аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай школы жывапісу, заслужанага дзеяча мастацтваў.​ Спрыяла з’яўленню​ кнігі​ ўспамінаў​ “Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце”, прысвечанай жыццю і творчасці мастака.

Топ-5​ важных​ прычын, каб прыйсці на сустрэчу:

1. Даведацца пра творчасць мастачкі і задаць самыя смелыя пытанні пра жыццё і мастацтва.
2.​ Паглядзець арыгінальныя малюнкі, якія сталі кніжнымі ілюстрацыямі.
3. Займець​ кнігу (за ахвяраванне)​ і атрымаць​ аўтограф на памяць або нават малюнак.
​​​​​​​4. Пагрузіцца ў цудоўны свет фарбаў і зарадзіцца добрым настроем.​​​​​​​
5. Папіць гарбату​ ў творчай кампаніі.

Калі?
15 траўня (нядзеля), 13.00

Дзе?
Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19 (метро “Пралетарская”)

Уваход вольны.
Будзем удзячныя за ахвяраванні на дзейнасць Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра.

Кантакты па тэлефоне:
+375 17 343-99-17
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com