30 траўня ў 18.00 адбудзецца Святая Імша ва ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай. Пасля Службы запрашаем на супольны пачастунак і музычную праграму ад выхаванцаў Місіі.
Наша Місія Добрага Самараніна носіць імя Уршулі Ледухоўскай. Яна прысвяціла сваё служэнне найперш дзецям і моладзі. Маці Уршуля шмат падарожнічала, наведвала кляштары, выхоўвала ў сясцёр духа евангелічнай радаснай службы. Яна памерла 29 траўня 1939 года ў Рыме. Менавіта 29 траўня - літургічны ўспамін святой Уршулі Ледухоўскай. Сёлета ў нашай Місіі ён пераносіцца на 30 траўня (панядзелак).